У сталіцы прызначылі новага галоўнага архітэктара: ён прыйшоў з “Мінскрэкламы”
У Мінску прызначылі новага галоўнага архітэктара. На гэтую пасаду прыйшоў былы намеснік дырэктара “Мінскрэкламы” Аляксей Мартынаў, паведамляе TUT.by
Раней Мартынаў быў таксама галоўным мастаком гэтага дзяржаўнага прадпрыемства, якое сярод іншага займаецца мастацкім афармленнем горада. Напрыклад, менавіта “Мінскрэклама” адказвае за афармленне сталіцы да Новага года, Дня Перамогі ды іншых святаў.
Таксама Мартынаў працаваў на розных пасадах у камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, дзе быў першым намеснікам. Але ў 2011 годзе яго звольнілі разам з тагачасным галоўным архітэктарам сталіцы Віктарам Нікіціным.
Папярэдніка Мартынава, ранейшага галоўнага архітэктара Мінска Паўла Лучыновіча затрымалі 16 сакавіка па падазрэнні ў атрыманні хабару.