У Старадарожскім раёне тры жанчыны правялі ноч у лесе, іх знайшлі

Жанчын знайшлі раніцай

Жанчын знайшлі раніцай / minobl.mchs.gov.by

Штодня ў розных рэгіёнах Беларусі шукаюць людзей, якія заблукалі ў лесе. У Старадарожскім раёне тры жанчыны правялі ноч у лесе, іх знайшлі. Як паведамляюць ратавальнікі, ім 85, 79 і 67 гадоў. Раніцай 2 кастрычніка жанчыны пайшлі ў лес па ягады і заблукалі, самастойна выйсці не змаглі. Адна з іх увечары патэлефанавала з мабільнага тэлефона ратавальнікам. На пошук адправілі 8 адзінак тэхнікі і 20 супрацоўнікаў МНС.

"Як сцямнела, мы селі і сядзелі", — кажа адна з жанчын. А раніцай яны пайшлі на гук цягнікоў, якія праходзілі па чыгунцы. Знайшлі іх пасля 10-й гадзіны ў чацвер. У меддапамозе жанчыны патрэбы не мелі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі