У сутычках каля Вярхоўнай Рады ўкраінская паліцыя ўжыла слёзацечны газ

У сутычках каля Вярхоўнай Рады ўкраінская паліцыя ўжыла слёзацечны газ

18 кастрычніка кіеўская паліцыя ўжыла слёзацечны газ падчас сутычак з пратэстоўцамі каля Вярхоўнай Рады. Інцыдэнт адбыўся каля намётаў на рагу вуліцаў Шаўкавічнай і Грушэўскага, паведамляе hromadske.ua. Сутычкі працягваліся каля пяці хвілінаў.

Паліцыя спрабавала забраць ва ўдзельнікаў акцыі паліцэйскія шчыты, якія пратэстоўцы адабралі падчас сутычак напярэдадні. У адказ пратэстоўцы спрабавалі вырваць брукаванку.

Адзін з удзельнікаў акцыі, дэпутат ад "Узаемадапамогі" Ягор Собалеў распавёў: "Мы хацелі пайсці на Банкавую да прэзідэнта і прапанаваць яму, каб мы адклікалі свой законапраект пра ўтварэнне антыкарупцыйнага суда, а ён унёс свой. Але цяпер, я думаю, мне варта застацца тут".

Пратэстоўцы дзяжураць пад сценамі Вярхоўнай Рады з 17 кастрычніка. Яны паставілі там намётавае мястэчка. 

У аўторак у Кіеве прайшла масавая акцыя ў падтрымку "Вялікай палітычнай рэформы". Працяг мітынгу запланаваны на 19 кастрычніка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі