У свеце на каранавірус перахварэла больш за 550 мільёнаў чалавек
Колькасць інфікаваных каранавірусам ў свеце перавысіла 550 мільёнаў чалавек, паведамляе амерыканскі унівесітэт Джонса Хопкінса 5 ліпеня. З пачатку пандэміі ад наступстваў інфекцыі памерла больш за 6 мільёнаў 300 тысяч хворых.
Лідар па колькасці заражэнняў COVID-19 — ЗША, дзе зафіксавана больш за 89,5 мільёнаў інфікаваных і больш за мільён смерцяў.
У лік краін, дзе на каранавірус захварэла больш чым 20 мільёнаў чалавек, уваходзяць таксама Індыя, Бразілія, Германія, Францыя і Вялікабрытанія. На 9-м месцы знаходзіцца Расія.
Беларусь на дадзены момант знаходзіцца на прыканцы спісу колькасці хворых на COVID-19. Паводле Мінздароўя, сітуацыя з распаўсюджаннем каранавіруса стабілізавалася ў нашай краіне на пачатку траўня і цяпер рэгіструецца невялікая колькасць хворых.
Мінздароўя паведамляе, што за час пандэміі ў Беларусі было зарэгістраваныя каля мільёна выпадкаў — станоўчы тэст на COVID-19 быў выяўлены ў 994 тысяч 037 чалавек. Па стане на 1 ліпеня ачунялі 985 тысяч 592 пацыентаў. Памерлі 7 тысяч 118 пацыентаў.
У мінісэрстве не выключаюць, што ўвосень і зімой беларусы зноў могуць сутыкнуцца з каранавірусам. Але інфекцыя будзе ўжо насіць не пандэмічны, а сезонны характар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.