У сярэднім беларусы трацяць на зборы ў школу 26% ад месячнага даходу

У сярэднім беларусы трацяць на зборы ў школу 26% ад месячнага даходу

Інтэрнэт-сервіс “Picodi” параўнаў выдаткі на тое, каб сабраць дзяцей у школу, у Беларусі і ў іншы краінах. Аўтары даследавання выбралі для падлікаў толькі самыя неабходныя рэчы: пляцак, канцтавары, спартовую форму.

Шмат дзе ўсё гэта каштуе даражэй, чым у Беларусі. Але па долі ад сярэдняга прыбытку, якую давядзецца аддаць на падрыхтоўку дзіцяці да школы, мы ў пяцёрцы лідараў:

 

У сярэднім беларусы трацяць на зборы ў школу 26% ад месячнага даходу
Інфаграфіка: www.picodi.com

Амаль 225 рублёў, ці $112, пра якія пішуць даследчыкі, гэта вялікія грошы шмат для якіх беларускіх сем’яў. А калі ў сям’і некалькі школьнікаў? Сапраўдная матэрыяльная катастрофа! Збірацца трэба пачынаць за некалькі месяцаў. А апошнім часам на зборы ў школу модна браць крэдыт.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі