У Тэлеграме з’явіліся стыкеры з выявамі NaviBand

У Тэлеграме з’явіліся стыкеры з выявамі NaviBand

У мэсенджэры Тэлеграм з’явілася стыкеры з выявамі беларускага гурта NaviBand, які ўдзельнічае ў сёлетнім “Еўрабачанні”. 11 стыкераў пад агульным дэвізам NaviBand from BelarusLand распрацавала мастачка Наталля Аксіновіч, а аўтарам ідэі размясціць іх у мэсенджэры стаў піяр-менеджар каманды на “Еўрабачанні” Сяргей Андрыянаў.

Заўтра, 1 траўня, NaviBand ляцяць у Кіеў, а 3 траўня адбудзецца іх першая рэпетыцыя на сцэне конкурса.

У Тэлеграме цяпер болей за 150 мільёнаў актыўных карыстальнікаў у Еўропе, таму аўтары ідэі лічаць гэта добрым спосабам пазнаёміць публіку з творчасцю Ксюшы і Арцёма, а заадно і расказаць пра Беларусь.

Першы паўфінал шоў пройдзе 9 траўня, а другі, дзе і выступяць прадстаўнікі нашай краіны, адбудзецца 11 траўня. Пераможцу "Еўрабачання" выберуць у фінале, 13 траўня. 

У Тэлеграме з’явіліся стыкеры з выявамі NaviBand
У Тэлеграме з’явіліся стыкеры з выявамі NaviBand
У Тэлеграме з’явіліся стыкеры з выявамі NaviBand
У Тэлеграме з’явіліся стыкеры з выявамі NaviBand

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі