"У труне мы бачылі вашыя падаткі" — "Zмена" правяла флэшмоб каля падатковай
Актывісты грамадзянскай кампаніі Zмена на чале з Паўлам Вінаградавым правялі флэшмоб каля падатковай інспекцыі па Мінску. Яны прынеслі да падатковай труну з надпісам "У труне мы бачылі вашыя падаткі", паведамляе тэлеканал "Белсат".
Акцыя кампаніі Zмена з труной — першая за паўтара года. Да гэтага кампанія вызначылася, напрыклад, акцыямі з плюшавымі цацкамі, якія трымалі ў руках апазіцыйныя лозунгі.
Павел Вінаградаў быў арыштаваны ў 2010 годзе пасля Плошчы і асуджаны на 4 гады зняволення. Яго вызвалілі 14 верасня 2011 года паводле ўказу аб памілаванні, які падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Ад канца 2014-га па 25 кастрычніка 2015 года Вінаградаў жыў у Беразіне, пакуль з яго не знялі прэвентыўны нагляд.