У Варшаве адзначылі "Беларускія Дзяды" пад БЧБ-сцягам (фота)
Беларусы Варшавы адзначылі Дзяды. У невялічкім шэсці пад БЧБ-сцягам узяў удзел Зянон Пазняк.
Ініцыятыва "Беларуская нацыянальная памяць" з 2006 года арганізоўвае супольнае ўшанаванне памяці выбітных суайчыннікаў, якія знайшлі спачын у польскай сталіцы. У гэтым годзе беларусы наведалі магілы Станіслава Манюшкі, Марыі Ямант, Яна Булгака, Міхаіла Федароўскага, Казіміра Альхімовіча, Чэслава Немена, Тадэвуша Даленгі-Мастовіча.