Пазняк прыехаў ва Украіну, каб "падтрымаць пазітыўныя перамены ў ПКК"

Павел Усаў і Зянон Пазняк у Нацыянальным музеі Украіны

Павел Усаў і Зянон Пазняк у Нацыянальным музеі Украіны / t.me/usovpavel/

Лідар руху "Вольная Беларусь" Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну, каб "падтрымаць пазітыўныя перамены ў ПКК, кансалідаваць рэсурсы скіраваныя на яго развіцце". Пра гэта паведаміў палітолаг Павел Усаў, які ўдзельнічае ў гэтай паездцы. Яны прывезлі дапамогу добраахвотнікам ад беларускай дыяспары. Напрыклад, беларусы з Бельгіі перадалі аўтамабіль.

Усаў піша, што ў Пазняка запланаваныя сустрэчы з беларускімі добраахвотнікамі, а таксама "іншыя важныя палітычныя сустрэчы". Адна з іх адбылася — з амбасадарам Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігарам Кізімам. Яны абмеркавалі "пытанні ўдзелу цяперашняга ваенна-палітычнага рэжыму Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны, шляхі кансалідацыі беларускіх дэмакратычных сіл для дэмакратызацыі Беларусі, а таксама падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў".

Зянон Пазняк раней ужо прыязджаў ва Украіну падчас вайны, быў на фронце ў беларускіх добраахвотнікаў у Бахмуце. "У мяне нават думка была, калі б мне скінуць гадкоў 30-40, то таксама хацеў бы там паваяваць разам з імі", гаварыў палітык.

Пазняк прыехаў ва Украіну, каб "падтрымаць пазітыўныя перамены ў ПКК"
Ігар Кізім і Зянон Пазняк / facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі