"Хацеў бы там паваяваць" — Пазняк пра Украіну

Зянон Пазняк прамаўляе на Дзень Волі ў Варшаве / Еўрарадыё
Зянон Пазняк прамаўляе на Дзень Волі ў Варшаве / Еўрарадыё

Зянон Пазняк працягвае дзяліцца сваімі ўражаннямі ад паездкі ў Бахмут у студзені і сустрэчы там з беларускімі добраахвотнікамі з палка Каліноўскага.

"У мяне нават думка была, калі б мне скінуць гадкоў 30-40, то таксама хацеў бы там паваяваць разам з імі, кажа палітык у інтэрв'ю Радыё Свабода. — За Беларусь і загінуць можна, не шкада".

Пазняк са шкадаваннем гаворыць, што каліноўцы "аўтамат не далі". "Каб далі, то я б з задавальненнем пастраляў, каб было па кім", — дадаў палітык.

Зянону Пазняку 78 гадоў. З 1996-га ён жыве за мяжой, кіруе Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ і рухам "Вольная Беларусь".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі