Літоўскі блогер звязаў Зянона Пазняка з... "рускім светам"

Пазняк дэманструе "любоў" да рускага свету ў Бахмуце

Пазняк дэманструе "любоў" да рускага свету ў Бахмуце

Літоўскія актывісты спрабуюць змагацца з Зянонам Пазняком. Спойлер: яны ўжо прайгралі, але не могуць супакоіцца.

Спачатку блогер Альгіс Раманаўскас выступаў супраць сустрэчы Пазняка з беларусамі ў Вільні. Але сарваць яе не атрымалася.

У суботу сустрэча адбылася. Там ягоны “калега” Жыльвінас Світоюс назваў Пазняка “фашыстам”, накінуўся на палітыка за выкарыстанне слова “Летува”. Яго вывелі з залы.

Цяпер, на наступны дзень пасля сустрэчы, Раманаўскас ізноў піша пасты пра Пазняка. Ён вінаваціць палітыка ўжо не толькі ў “літвінізме”, але і ў сувязі “рускім светам”. Акрамя слова "Летува" спадара Раманаўскаса зачапіла слова "Прыбалтыка".

Таго, што “вораг Літвы” Зянон Пазняк у студзені 1991-га, падчас найбольш важных для незалежнасці гэтай краіны падзеяў паехаў у Вільню, яны ці то не ведаюць, ці то “забыліся”. Як і таго, што ў розных мовах розныя краіны могуць называцца па-рознаму.

Напрыклад, у 2021-м у Літве афіцыйна вырашылі, што Беларусь на літоўскай па-ранейшаму будзе “Baltarùsija” — літаральна “Беларусія”.

Абмяркуем у нашым тэлеграм-канале?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі