У Ваўкавыску падпалілі машыну і дом міліцыянта
У Ваўкавыску ўначы 2 кастрычніка гарэлі машына і дом інспектара мясцовага РАУС, паведамляе прэс-служба МУС.
Спярша ратавальнікаў выклікалі на вуліцу Перамогі, дзе гарэла Audi 80. Агонь пагасілі, але ў выніку ў машыны быў пашкоджаны маторны адсек.
А праз гадзіну ратавальнікі паехалі на вуліцу Магістральную. Там гарэў недабудаваны дом міліцыянта. Агонь паспеў пашкодзіць дах, у тым ліку гаража, які стаіць побач.
Следчыя пачалі крымінальныя справы па фактах наўмыснага знішчэння (пашкоджання) маёмасці, учыненыя агульнанебяспечным спосабам. Мяркуецца, што падпалы звязаныя з прафесійнай дзейнасцю пацярпелага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.