У Віцебскай вобласці электрычнасць знікала ў сотнях населеных пунктаў

Падчас аднаўленчых працаў / vitebsk.energo.by
Падчас аднаўленчых працаў / vitebsk.energo.by

26 лютага ў Віцебскай вобласці электрычнасць знікала ў сотнях населеных пунктаў. Як паведамляе vitebsk.energo.by, асноўная прычына — моцны снег і вецер, якія ламалі дрэвы і іх галіны, а тыя падалі на лініі электраперадачы. Найбольш ад стыхіі пацярпелі Полацкі, Лепельскі, Бешанковіцкі, Ушацкі, Шумілінскі, Гарадоцкі і Расонскі раёны.

У ліквідацыі наступстваў непагадзі працавалі 140 энергетыкаў і 36 адзінак тэхнікі. На раніцу 27 лютага адноўлена электразабеспячэнне больш чым 260 населеных пунктаў Віцебшчыны.

У Віцебскай вобласці электрычнасць знікала ў сотнях населеных пунктаў
vitebsk.energo.by
У Віцебскай вобласці электрычнасць знікала ў сотнях населеных пунктаў
У Віцебскай вобласці электрычнасць знікала ў сотнях населеных пунктаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі