У Віцебскай вобласці мужчына спаліў суседу лазню — адпомсціў за збітага сабаку

Пацярпелая ад агню лазня / @uvd_vitebsk

Пацярпелая ад агню лазня / @uvd_vitebsk

Жыхар Віцебскай вобласці вырашыў адпомсціць суседу за збітага сабаку і спаліў яму лазню і хлеў. Пра гэтую гісторыю расказалі ва УУС аблвыканкама.  

Пажар здарыўся ў вёсцы Асёткі, якая знаходзіцца ў Віцебскім раёне. Хлеў згарэў цалкам, лазня пацярпела. Спецыялісты, якія прыбылі на месца, высветлілі, што агонь узнік невыпадкова. Аператыўнікі знайшлі і падпальшчыка — аказалася, ён жыве ў суседнім доме.

Таксама высветлілася, што да нядаўняга часу суседзі жылі мірна. Але 50-гадовы гаспадар згарэлай лазні выпадкова збіў сабаку суседа. Той вырашыў адпомсціць — абліў яго хлеў і лазню бензінам і падпаліў. Па словах падпальшчыка, ён толькі "хацеў папалохаць апанента, але не змог патушыць полымя". Цяпер ён мусіць кампенсаваць шкоду ў 8900 рублёў. Акрамя таго, на яго завялі крымінальную справу за падпал.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі