У Віцебску ідзе суд на Сяргеем Каваленкам

Зранку 12 траўня ў Віцебску пачаўся суд над Сяргеем Каваленкам, які ўзняў 7 студзеня нацыянальны сцяг на самай высокай гарадской елцы. Актывіста вінавацяць у злосным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыянтам. Яму пагражае да 5 гадоў турмы. На працэс сабралося каля 30 чалавек. Суддзя не дазволіў весці здымкі ў зале суда, а потым пачаў выдаляць гледачоў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Павел Севярынец, якога разам з яшчэ адным гледачом выдалілі з залы суда. Прычынай стала тое, што гледачы ўсміхаліся падчас зачытвання абвінавачвання.

Севярынец: "А ўсміхаліся таму, што зачытваў пракурор склад абвінавачвання, і было вельмі смешна чуць, як Каваленка адзін змагаўся з узводам АМАПу, які атачыў елку. Як наносіў ім беспарадкавыя ўдары... Якія яны ўсе пацярпелыя... Як абразіў іх аўтарытэт... Натуральна, што палова залы ўсміхалася! Суддзя Яўген Буруноў тыкнуў пальцам: "Вы і вы да канца паседжання выдаляецеся".

Дарэчы, 12 траўня ў цэнтры гораду над адным з будынкаў каля Тэхналагічнага ўніверсітэту быў узняты яшчэ адзін нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі