У Віцебску міліцыя знайшла 400 грамаў мефедрону

Скрыншот з відэа / прэс-служба МУС
Скрыншот з відэа / прэс-служба МУС

У Віцебску затрымалі наркакур'ера падчас раскладкі наркотыкаў па схованках. 51-гадовы жыхар Гродзеншчыны трапіўся з доказамі злачынства, паведамляе прэс-служба МУС.

Пры асабістым вобшуку і на здымнай кватэры знайшлі і канфіскавалі каля 400 грамаў мефедрону і альфа-PVP, а таксама фасовачныя матэрыялы і вагі.

Паводле папярэдніх звестак, мужчына зрабіў каля 100 "закладак" па ўсёй Беларусі. Цяпер на затрыманага заведзеная крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі