У Віцебску пабудавалі ладдзю вікінгаў — дракар
У Віцебску пабудавалі ладдзю вікінгаў — дракар. Як перадае БЕЛТА, гэта праект клуба гістарычнай рэканструкцыі і мадэлявання “Нагльфар”. Энтузіясты працавалі над ім цягам пяці гадоў.
Дракар атрымаўся гістарычна праўдзівым і цяпер група рэканструктараў зладзіць на ім падарожжа па Заходняй Дзвіне з Віцебска ў Полацк — гэта кароткі адрэзак маршруту “з варагаў у грэкі”. 150 кіламетраў па рацэ яны спадзяюцца пераадолець за тыдзень.
У Полацку рэканструктары прымуць удзел у міжнародным фестывалі.