У Віцебску пачалася вытворчасць тэст-сістэм для дыягностыкі каранавіруса
У Віцебску сёння пачалася вытворчасць тэст-сістэм для дыягностыкі каранавіруса. Іх распрацавалі віцебскія навукоўцы. Пасля праведзеных выпрабаванняў (з удзелам заражаных каранавірусам) Мінздароўя аператыўна выдала сертыфікат.
Як паведамляе sb.by, распрацоўкай займаліся спецыялісты Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта, якія па дамове працуюць на мясцовым прадпрыемстве "СІВітал". Ім спатрэбілася для гэтага менш за месяц. Новая тэст-сістэма дазваляе атрымаць вынік максімум за паўтары гадзіны.
Гатовая тэст-сістэма — гэта невялікі герметычны пакет з фольгі, які не прапускае ўльтрафіялетавыя прамяні. У ім — чатыры пластыкавыя прабіркі з рэагентамі. Падкрэсліваецца, што віцебскі тэст мае трайную сістэму самакантроля, і таму памылкі выключаюцца.
На гэтым тыдні прадпрыемства вырабіць тры тысячы тэст-сістэм, у далейшым — да 10 тысяч на тыдзень.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.