У Віцебску з мурала з партрэтам Марка Шагала прыбралі нецэнзурнае слова
У Віцебску аднавілі мурал з партрэтам Марка Шагала. З яго прыбралі нецэнзурнае слова. Пра гэта паведаміў дырэктар Цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў. Рэстаўрацыяй займаўся мастак Юрый Дубоўскі.
Мурал з 2015 года знаходзіцца на трансфарматарнай будцы ў двары па вуліцы Суворава, 38. Невядомыя вандалы нядаўна замалявалі графіці шэрай фарбай з балончыка і напісалі нэцэнзурнае слова.
Марк Шагал (1887 — 1985) — знакаміты мастак, ураджэнец Віцебска.