У Віцебску за "здраду дзяржаве" судзяць падпалкоўніка Валерыя Раманоўскага
Валерый Раманоўскі / Скрыншот з відэа "Беларусь 1"
4 траўня ў Віцебску за "здраду дзяржаве" пачалі судзіць падпалкоўніка Валерыя Раманоўскага. Раней у прапагандысцкім фільме яго называлі "былым начальнікам службы паветранай разведкі". Сцвярджалася, што ён перадаваў спецслужбам Літвы сакрэтныя даныя, у тым ліку па будаўніцтве Беларускай АЭС.
Раманоўскі "супрацоўнічаў са следствам", расказваў, як рабіў копіі ці фатаграфаваў сакрэтныя дакументы для літоўскіх спецслужбаў.
Крымінальную справу разглядае Віцебскі абласны суд. Валерыю Раманоўскаму пагражае да 15 гадоў зняволення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.