У Вілейскім раёне ўпаў мотадэльтаплан, загінулі два чалавекі

На месцы здарэння / Следчы камітэт

На месцы здарэння / Следчы камітэт

У Вілейскім раёне ўпаў мотадэльтаплан, загінулі два чалавекі. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, ім кіраваў 52-гадовы мужчына са Смалявічаў. Ён прыехаў на Вілейшчыну спецыяльна, каб палётаць на дэльтаплане. Разам з ім загінуў 24-гадовы мясцовы жыхар, які "папрасіў ажыццявіць з ім палёт".

У небе пілот не справіўся з кіраваннем, і дэльтаплан упаў на зямлю. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі паветранага транспарту, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб".

Здарэнні з дэльтапланамі ў Беларусі нярэдкія. У пачатку 2018-га такі лятальны апарат упаў ва Ушацкім раёне, пілот загінуў. У тым жа годзе ў Жлобінскім раёне дэльтаплан зачапіўся за высокавольтную лінію электраперадачы, пілот не пацярпеў. А ў 2023-м магілёвец загінуў ад дэльтаплана ў сваім гаражы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі