У Вільні загінуў экс-баец палка Каліноўскага
Вільня / pixabay.com
18 снежня ў Вільні загінуў былы ўдзельнік палка Каліноўскага, перадае Радыё "Свабода" са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Трагічнае здарэнне адбылося ў кватэры іншага экс-каліноўца. Разам з імі была яшчэ і жонка наймальніка кватэры.
Паведамляецца, быццам непасрэдна перад смерцю загінулы папрасіў гаспадара кватэры выйсці паразмаўляць у асобны пакой. Пасля размовы сам-насам аднаго з іх знайшлі ў тым жа пакоі з нажом у вобласці сэрца. Літоўская паліцыя ўзяла пад варту гаспадара кватэры.
У паліцыі Літвы журналістам пацвердзілі факт смерці грамадзяніна Беларусі. Затрыманы беларус знаходзіцца ў статусе падазраванага. Паліцыя пачала расследаванне паводле артыкула 129 Крымінальнага кодэксу Літвы "Забойства".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.