У Воранаве затрымалі калекцыянера, які шукаў рарытэты ў нежылых дамах
Мужчына забіраў з закінутых дамоў старыя прадметы побыту
Фігурантам крымінальнай справы аб крадзяжах зрабіўся жыхар Воранаўскага раёна. У мясцовай міліцыі кажуць, што ён абкрадаў нежылыя дамы. Мужчына забіраў адтуль вінтажныя прадметы — старыя радыёпрымачы, прайгравальнікі, гадзіннікі, самавары і іншыя прадметы побыту. Выносіў мужчына і тое, што можна было здаць на металалом.
Ён жыў у кватэры ў гарадскім пасёлку, але сабраныя ў ваколіцы рэчы захоўваў на сваім участку ў вёсцы. Акрамя старых рарытэтных рэчаў у вёсцы ў мужчыны міліцыянты выявілі пяць з паловай тонаў металу. Мужчына патлумачыў, што збіраў рэчы для сваёй калекцыі. Ён быў перакананы, што дамы безгаспадарныя. У гродзенскай міліцыі на гэта заўважылі, што "нават калі дом мае выгляд нежылога, гэта не значыць, што ў яго няма гаспадара" і "за крадзеж рэчаў з такіх будынкаў прадугледжаная адказнасць".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.