У вёсках каля мяжы Беларусі з Украінай масава ўсталёўваюць сістэму запуску сірэн

Падрыхтоўка да будучых падзей / Ілюстрацыйнае фота ria.ru
Падрыхтоўка да будучых падзей / Ілюстрацыйнае фота ria.ru

У раёнах каля мяжы Беларусі з Украінай масава ўсталёўваюць сістэму запуску сірэн. Сірэны з'явяцца на будынках сельсаветаў, дзіцячых садкоў, школ і калгасаў, піша @flagshtok.

Гомельскае абласное ўпраўленне МНС закупляе паслугі па мадэрнізацыі аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння насельніцтва памежных раёнаў Гомельскай вобласці. Праект закранае 52 населеныя пункты ў 8 раёнах (пераважна ў сельскай мясцовасці). З абласнога бюджэту было выдаткавана больш за 433 тысячы рублёў. Сістэму збіраюцца запусціць да снежня 2023-га.

Выданне заўважыла, што найбольшую частку сістэм апавяшчэння ўсталююць у Гомельскім, Добрушскім, Брагінскім, Лоеўскім, Нараўлянскім і Ельскім раёнах. Менавіта іх у лютым 2022-га расійскія войскі выкарысталі для ўварвання ва Украіну.

На схеме адзначаны населеныя пункты, дзе плануецца ўсталяваць сістэму апавяшчэння.

У вёсках каля мяжы Беларусі з Украінай масава ўсталёўваюць сістэму запуску сірэн
t.me/flagshtok/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі