У зборачным цэху МТЗ прайшоў навагодні канцэрт аркестра Фінберга (фота)
Святочны канцэрт для работнікаў Мінскага трактарнага завода зладзілі проста ў зборачным цэху прадпрыемства. Для рабочых выступаў аркестр Міхаіла Фінберга і яго маладыя салісты. Збянтэжаных работніц выцягвалі на імправізаваную сцэну і прапаноўвалі падпяваць савецкім шлягерам, піша Onliner.by
Усяго ў цэху было прыкладна 300 чалавек. Рабочыя казалі, што канцэрт быў “на ўзроўні”.
Пад канец Міхаіл Фінберг заявіў, што імпрэза была дабрачыннай і МТЗ не плаціў артыстам грошай. Кіраўніку аркестра ўручылі падарунак, а гледачы вярнуліся да сваёй працы.
Варта адзначыць, што завод не сышоў на працяглыя святочныя канікулы, як гэта зрабіў МАЗ.
Фота: Onliner.by