У жыхара Пастаў канфіскавалі аўтамабіль за захоўванне "экстрэмісцкіх" улётак

Volkswagen Bora / фота носіць ілюстрацыйны характар
Volkswagen Bora / фота носіць ілюстрацыйны характар

Суд Пастаўскага раёна аштрафаваў мясцовага жыхара Андрэя Стабулянца за распаўсюджванне "экстрэмісцкіх" матэрыялаў і канфіскаваў у яго аўтамабіль. Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна".

Праваабаронцы пішуць, што паводле матэрыялаў справы, 16 сакавіка супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў бардачку аўтамабіля Volkswagen Bora, які належыць Стабулянцу, 5 улётак з інфармацыяй пра Народнае антыкрызіснае кіраванне.

За гэта суддзя Наталля Максімавіч аштрафавала Стабулянца на 740 рублёў і вынесла рашэнне аб канфіскацыі аўтамабіля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі