У ЗША хворая на астму марская выдра навучылася карыстацца інгалятарам
Адналетняя марская выдра па мянушцы Мішка з акварыума ў амерыканскім Сіэтле, захварэла на астму з-за дыму ад лясных пажараў, які дабраўся да горада. Спецыялісты лічаць, што гэта першы зафіксаваны выпадак, калі калан падхапіў такое захворванне.
Каб вылекаваць Мішку, давялося выкарыстоўваць інгалятар. Для жывёлы зрабілі спецыяльную насадку, праз якую яна змагла ўдыхаць лекі. З цягам часу Мішка навучылася карыстацца гэтым інгалятарам, перадае USA TODAY.