У ЗША падчас анамальна халоднага надвор'я загінулі амаль паўсотні чалавек
Бафала, снежань 2022-га / PAP/EPA/JALEN WRIGHT
У ЗША падчас анамальна халоднага надвор'я загінулі амаль паўсотні чалавек (значная частка — у аўтамабільных аварыях). З 23 снежня ў гэтай краіне трымаюцца самыя моцныя маразы за апошнія дзесяцігоддзі. Да таго ж на ўсходзе Злучаных Штатаў прайшла снежная бура.
Найбольш пацярпеў раён Вялікіх азёр ля мяжы ЗША і Канады. Толькі за адны суткі ў штаце Мічыган выпала звыш метра снегу, у Нью-Ёрку — каля 86 сантыметраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.