У ЗША тысячы хрышчэнняў прызналі несапраўднымі з-за памылкі каталіцкага святара
У ЗША тысячы хрышчэнняў прызналі несапраўднымі з-за памылкі каталіцкага святара. Ён казаў "Мы хрысцім" замест "Я хрышчу". Несапраўднымі могуць прызнаць і вянчанні, якія ім здзяйсняліся, піша meduza.io.
У скандальную гісторыю нядаўна трапіў каталіцкі святар Андрэс Аранга. Кіраўніцтва епархіі высветліла, што шмат гадоў ён недакладна здзяйсняў сакрамэнт хросту. Святар служыў у царкве ў Феніксе ў штаце Арызона, а цяпер вымушаны пакінуць парафію.
Тысячы хрышчэнняў збіраюцца праводзіць паўторна. Такое рашэнне прынятае пасля кансультацый з Ватыканам.
Кіраўніцтва епархіі афіцыйна заяўляе, што не верыць у мэту святара нашкодзіць вернікам. Аранга — ураджэнец Бразіліі. У ЗША ён жыве з 2001 года. Святар "глыбока шкадуе пра сваю памылку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.