Уцекачы засяляюцца ў лагістычны цэнтр на беларуска-польскай мяжы

Бежанцы ўнутры транспартна-лагістычнага цэнтра / БЕЛТА​
Бежанцы ўнутры транспартна-лагістычнага цэнтра / БЕЛТА​

Увечары ў аўторак уцекачы адправіліся з пераходу "Брузгі-Кузніца" ў транспартна-лагістычны цэнтр блізу мяжы для засялення, паведамляе БЕЛТА.

У цэнтры арганізавана спецыяльная пляцоўка, на якой могуць размясціцца абсалютна ўсе мігранты з мяжы. У цяперашні час яны прасушваюць вопратку, разбіраюць цёплыя рэчы, коўдры, матрасы і рыхтуюцца да сну. У цэнтры нарыхтавана больш за дзве тысячы спальных камплектаў.

Ежу для мігрантаў будуць рыхтаваць вайскоўцы на палявых кухнях, для іх таксама даставяць партыю кансерваў з Брэсцкай вобласці.

Каля лагістычнага цэнтра добраўпарадкавана палатка для абагравання, устаноўлены біятуалеты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі