УЕФА дыскваліфікавала трэнера брэсцкага "Дынама" на матч з "Апалонам"
УЕФА дыскваліфікавала кіраўніка трэнерскага штаба брэсцкага "Дынама" Аляксея Шпілеўскага на матч Лігі Еўропы супраць "Апалона", які пройдзе сёння ў 20:00. Пра гэта паведамляе паведамляе Telegram-канал "Дынама".
Прычына — выдаленне ў канцы матчы супраць грэцкага "Атрамітаса". На 91-й хвіліне таго матча кіраўнік трэнерскага штаба "Дынама-Брэст" разам з галоўным трэнерам "Атрамітаса" Дамірам Канадзі былі выдалены за спрэчкі з арбітрам. У пакаранне першы матч 3-га кваліфікацыйнага раўнду супраць "Апалона" Аляксей Шпілеўскі правядзе на трыбунах стадыёна "Панкіпрыя" ў Нікасіі.