УЕФА можа пакараць федэрацыю футбола Беларусі за "палітычныя крычалкі"
УЕФА можа пакараць федэрацыю футбола Беларусі за "палітычныя крычалкі". Дэлегат з Еўропы зафіксаваў парушэнні на матчах Лігі нацый са зборнымі Сан-Марына і Малдовы. Пра гэта паведамляе прэс-служба АБФФ. Федэрацыя звярнулася да "актыўных заўзятараў". Яна падзякавала за падтрымку зборнай, а пасля напісала пра сумнае:
"У той жа час вымушаны з жалем канстатаваць: 8 верасня на [мінскім] стадыёне "Дынама" на сектары "В12" актыўным ядром заўзятараў скандавалася палітычная крычалка і выкарыстоўваліся піратэхнічныя вырабы. Супрацьпраўныя дзеянні дэлегат УЕФА зафіксаваў і ў ходзе выязной гульні "нацыяналкі" ў Кішынёве 11 верасня. У выніку з вялікай доляй верагоднасці па выніках пасяджэння дысцыплінарных органаў УЕФА на АБФФ будуць накладзеныя санкцыі".
Што менавіта была за крычалка, АБФФ не ўдакладняе, але нагадвае, што "выкарыстанне піратэхнікі і палітызацыя спартыўных спаборніцтваў пры дапамозе правакацыйных ці абразлівых крычалак забаронена УЕФА". Федэрацыя заклікае заўзятараў не дапускаць падобнага падчас бліжэйшых хатніх паядынкаў зборнай Беларусі з Люксембургам і Малдовай, якія пройдуць 12 і 15 кастрычніка, і падчас любых іншых матчаў. Інакш паўторнае парушэнне прывядзе да больш жорсткіх санкцый з боку УЕФА. "Калі ласка, накіруйце сваю эмацыйную энергію ў пазітыўнае рэчышча", — піша АБФФ,