Украіна байкатуе міністэрскае пасяджэнне АБСЕ, куды запрасілі Расію

Дзмітрый Кулеба

Дзмітрый Кулеба / X / Dmytro Kuleba

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба не паедзе на міністэрскае пасяджэнне АБСЕ 30 лістапада і 1 снежня ў Скоп'і ў Паўночнай Македоніі. Прычынай, як піша hromadske.ua, стала запрашэнне кіраўніка расійскага МЗС Сяргея Лаўрова на гэтае пасяджэнне.

Прэс-сакратар МЗС Украіны Алег Ніколенка заявіў, што РФ паслядоўна разбурае арганізацыю бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе, займаючыся шантажом і адкрытымі пагрозамі. Таксама ён нагадаў, што ў Расіі незаконна ўтрымліваюцца тры прадстаўнікі АБСЕ, якія з'яўляюцца грамадзянамі Украіны і знаходзяцца ў турмах ужо больш за 500 дзён.

З той жа прычыны ад удзелу ў пасяджэнні адмовіліся міністры замежных спраў Літвы, Латвіі і Эстоніі. На іх думку, удзел Лаўрова ў такім пасяджэнні можа легітымізаваць агрэсара як законнага ўдзельніка супольнасці свабодных нацый. "Маё бачанне: Лаўрову месца ў спецыяльным трыбунале, а не ў АБСЕ", — заявіў кіраўнік эстонскага МЗС Маргус Тсахкна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі