Украіна часткова адступае ад Канвенцыі па правах чалавека

Сцяг Украіны, ілюстрацыйнае фота

Сцяг Украіны, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Украіна падала ў Савет Еўропы заяву пра частковае адступленне ад Канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноватворных свабод. Гэта тумачыцца дзеяннем ваеннага становішча ў краіне.

У сувязі з расійскай агрэсіяй ва Украіне на перыяд ваеннага становішча могуць быць часова абмежаваныя некаторыя правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, прадугледжаныя Канстытуцыяй.

У прыватнасці, на тэрыторыі, дзе ўведзена ваеннае становішча, магчымыя:

прымусовае адчужэнне для патрэб дзяржавы маёмасці, якая знаходзіцца ў прыватнай або камунальнай уласнасці (у выначаным законам парадку і выдачай адпаведных дакументаў);
увядзенне каменданцкага часу;
абмежаванне свабоды перамяшчэння грамадзян, замежнікаў і людзей без грамадзянства, а таксама руху транспартных сродкаў;
агляд рэчаў, транспартных сродкаў, багажу і грузаў, службовых памяшканняў і жылля грамадзян (у вызначаным парадку, за выключэннем абмежаванняў, устаноўленых Канстытуцыяй);
забарона на мірныя сходы, мітынгі, паходы, дэманстрацыі і іншыя масавыя мерапрыемствы;
увядзенне забароны ці абмежавання ў выбары месца знаходжання або месца жыхарства людзей на тэрыторыі, дзе дзейнічае ваеннае становішча;
забарона грамадзянам, якія стаяць на ваенным або спецыяльным уліку, мяняць месца жыхарства без належнага дазволу.

Як адзначае hromadske.ua, гэты дакумент падалі 4 красавіка 2024 года, хаця ваеннае становішча ва Украіне дзейнічае ад 24 лютага 2022 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі