Украіна далучылася да санкцыяў ЕС супраць Беларусі

 Украіна далучылася да санкцыяў ЕС супраць Беларусі

Еўрасаюз працягнуў санкцыі супраць Беларусі да 28 лютага 2021 года. Рашэнне было прынятае 31 сакавіка, паведамляецца на сайце Савета ЕС. 

Да санкцыяў далучыліся новыя краіны, у тым ліку Украіна, Нарвегія, Боснія і Герцагавіна, Чарнагорыя, Албанія, Ліхтэнштэйн. У заяве гаворыцца, што гэтыя краіны забяспечаць адпаведнасць сваёй нацыянальнай палітыкі гэтаму рашэнню Савета ЕС.

Нагадаем, што некалькі гадоў таму ЕС адмяніў большасць санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. На сёння пад санкцыямі засталіся чатыры сілавікі, якіх падазраюць у датычнасці да знікнення палітычных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Акрамя таго, санкцыі абмяжоўваюць продаж зброі ў Беларусь. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі