Украіна фармуе на мяжы з Беларуссю новыя мабільныя групы СПА

Мабільная агнявая група

Мабільная агнявая група / @SerhiyNaiev

Украіна фармуе на мяжы з Беларуссю — "у Паўночнай аперацыйнай зоне" — новыя мабільныя агнявыя групы супрацьпаветранай абароны. Пра гэта паведаміў у сацсетках камандуючы аб'яднанымі сіламі УСУ Сяргей Наеў. Фармаванне гэтых груп стала магчымым "дзякуючы новым сучасным узорам узбраення замежнай вытворчасці, якія паступаюць з краін-партнёраў", адзначыў Наеў.

З яго слоў, такія мабільныя агнявыя групы ўзброеныя зенітнымі кулямётнымі ўстаноўкамі, якія могуць эфектыўна паражаць расійскія БПЛА, а боекамплекты да іх каштуюць не так дорага, як ракеты. Такім чынам заходнія зенітныя кулямётныя ўстаноўкі дазваляюць ВСУ даць "адэкватны адказ ворагу на яго стратэгію па знясілення нашай сістэмы супрацьпаветранай абароны", адзначыў Наеў.

Нагадаем, раней генерал Наеў расказваў, што на ўкраінска-беларускай мяжы з лета мінулага года заклалі больш за паўмільёна мін. Шчыльнасць мінна-выбуховых загарод з пачатку вайны на гэтым участку павялічылася ў 16 разоў. Гэта было зроблена, каб украінская мяжа на гэтым участку "была цалкам непраходная для варожых сіл".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі