Украіна нарошчвае інжынерныя загароды на мяжы з Беларуссю
На ўкраінска-беларускай мяжы
Украіна нарошчвае інжынерныя загароды на мяжы з Беларуссю. Працы па ўмацаванні яе абароны не спыняюцца. Пра гэта паведаміў кіраўнік Валынскай абласной вайсковай адміністрацыі Юрый Пагуляйка.
"Цяпер лінія размежавання абароненая абарончымі збудаваннямі і ўстаноўленымі кіраванымі і некіраванымі мінна-выбуховымі загародамі, — піша чыноўнік. — Аднак праца працягваецца і цяпер, узводзяцца новыя абарончыя збудаванні. Памежнікі на варце кругласутачна і цалкам кантралююць сітуацыю".
Украінскія ўлады ацэньваюць пагрозу паўторнага ўварвання з тэрыторыі Беларусі на сённяшні момант як нізкую. Тым не менш, надаецца вялікая ўвага абсталяванню мяжы з РБ на ўсёй яе працягласці. Нядаўна прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што фартыфікацыйныя збудаванні будуць будавацца па ўсёй мяжы з Беларуссю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.