Украіна паабяцала часткова аднавіць пастаўкі электраэнергіі ў Крым

Украіна паабяцала часткова аднавіць пастаўкі электраэнергіі ў Крым

Выканаўца абавязкаў дырэктара “Укрэнерга” Усевалад Кавальчук заявіў у эфіры ўкраінскага тэлебачання, што падачу электраэнергіі ў Крым плануюць часткова аднавіць у сераду, 25 лістапада.

Па яго словах, падача электрычнасці адновіцца адразу пасля рамонту апоры адной з ліній электраперадачы. Спецыялісты “Укрэнерга” мяркуюць, што яна задаволіць каля 40% ад патрэбы паўвыспы ў электрычнасці. Таксама Кавальчук удакладніў, што рамонт пашкоджанай ЛЭП будзе каштаваць болей за 120 тысяч долараў.

У сваю чаргу міністэрства ўнутраных справаў Украіны заяўляла, што пакуль рамантаваць можна толькі адну з чатырох пашкоджаных ЛЭП. Астатнія лініі ведамства хоча спачатку абараніць ад паўторных нападаў.

Апоры дзвюх з чатырох украінскіх ліній электраперадач, якія вядуць у Крым, былі ўзарваныя невядомымі раніцай 20 лістапада. Пазней у той жа дзень паламаліся астатнія дзве ЛЭП, што прывяло да энергетычнага крызісу на паўвыспе.

Доступ да пашкоджаных апораў заблакавалі актывісты, якія пратэставалі супраць далучэння Крыма да Расіі. Некалькіх актывістаў затрымалі пасля сутыкненняў з украінскай міліцыяй.

У Крыме ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Хоць і былі запушчаныя рэзервовыя генератары, на паўвыспе без святла засталося каля мільёна чалавек, інфармуе ВВС.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі