Украіна забараніла імпарт беларускай электраэнергіі

Украіна забараніла імпарт беларускай электраэнергіі

Украіна забараніла імпарт беларускай электраэнергіі (як і расійскай) да 1 кастрычніка 2021 года. Такое рашэнне прыняла нацкамісія, якая здзяйсняе дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы энергетыкі. Пра гэта піша ў Telegram дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, кіраўнік міжфракцыйнай групы "За дэмакратычную Беларусь" Аляксей Ганчарэнка. Пастанова ўжо дзейнічае.

Кіраўнік нацкамісіі Валерый Тарасюк не выключае, што забарона ў кастрычніку будзе працягнута. Паводле яго слоў, ад пачатку гэта ініцыятыва Мінэнергетыкі, якое бачыць у такіх пастаўках небяспеку для энергетычнай бяспекі Украіны.

Украіна — адзіная краіна, якая сёлета набывала электрычнасць з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі