Украіна знаходзіцца на заключным этапе вайны — Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі

Украіна знаходзіцца на заключным этапе вайны, заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю румынскім журналістам перад вяртаннем у Кіеў. Падрабязнасці прыводзіць рэсурс Digi24.

"Ёсць шмат праблем, але ініцыятыва ў нас ёсць. Мы рухаемся наперад. Мы страчваем шмат людзей, але мы рухаемся наперад", — сказаў Зяленскі ў адказ на пытанне, ці задаволены ён тэмпамі контрнаступу. Называць магчымыя даты заканчэння вайны ён не стаў. Але заявіў, што, на яго думку, цяпер ідзе заключны і самы складаны этап вайны. Першым этапам была акупацыя, затым прыпыненне наступу і перахоп ініцыятывы. Цяпер, са слоў Зяленскага, "мы знаходзімся ў апошняй частцы".

"У нас ёсць шмат страхаў, ёсць грошы, ёсць зброя, але мы знаходзімся ў апошняй частцы, самай цяжкай", — падкрэсліў ён. І дадаў, што Украіна перайшла ў наступ і што Расія адыдзе з украінскіх тэрыторый. "Я думаю, што я ведаю, калі, але я не магу вам гэтага сказаць", — сказаў украінскі прэзідэнт пра магчымыя тэрміны заканчэння вайны.  

Са слоў Зяленскага, ён разумее, што на фоне вайны ў Ізраілі Украіна атрымае менш дапамогі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што "мы не змагаемся за падтрымку ЗША з Ізраілем, мы нармальныя людзі. Мы маем тое, што маем, мы павінны спраўляцца".

У Зяленскага таксама спыталі пра яго планы на будучыя прэзідэнцкія выбары. Ён сказаў, што будзе ўдзельнічаць у выбарах, калі вайна да таго моманту не скончыцца. "Я не магу збегчы падчас вайны", — сказаў украінскі прэзідэнт. Але калі вайна скончыцца, то балатавацца на найвышэйшую пасаду ён больш не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі