Украінцы знішчылі расійскі вялікі дэсантны карабель "Новачаркаск"
![Мяркуецца, што карабель прывёз у Крым боепрыпасы і беспілотнікі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/a001_1.jpg.webp?itok=MFHHydtT)
Мяркуецца, што карабель прывёз у Крым боепрыпасы і беспілотнікі / Telegram
Уначы ўкраінцы знішчылі расійскі вялікі дэсантны карабель "Новачаркаск". Ён знаходзіўся ў порце акупаванай Феадосіі, калі прыляцелі ракеты. Мяркуецца, што карабель прывёз у Крым боепрыпасы і беспілотнікі. Пасля ракетнага ўдару пачалася дэтанацыя і пажар (яго плошча склала больш за 1000 метраў).
Ва Узброеных сілах Украіны заявілі, што крылатыя ракеты былі запушчаныя з украінскіх самалётаў.
У некалькіх жылых дамах у Феадосіі выбухам выбіла шкло ў пад'ездах і кватэрах, у крамах — вітрыны. З бліжэйшых да порта дамоў эвакуявалі больш за 350 чалавек.
У Мінабароны Расіі пацвердзілі факт удару, прызналі "пашкоджанні" "Новачаркаска". Сцвярджаецца, што нібыта ўдалося збіць два самалёты Су-24, якія запусцілі ракеты.
![Украінцы знішчылі расійскі вялікі дэсантны карабель "Новачаркаск"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/F002.jpg.webp?itok=jbeRb-aS)
![Украінцы знішчылі расійскі вялікі дэсантны карабель "Новачаркаск"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/2222_13.jpg.webp?itok=ZmoEXw2j)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.