Украінка не выйшла на паядынак з Арынай Сабаленка
Індыян-Уэлс / bnpparibasopen.com
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (2-я ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе (ЗША). Яе саперніца ў 1/16 фіналу Леся Цурэнка (95) з Украіны адмовілася ад барацьбы. Меркавалася, што гэта палітычны крок праз тое, што Сабаленка прадстаўляе краіну-памагатую агрэсіі Расіі супраць Украіны. Цурэнка спаслалася на "панічную атаку", звязаную ў тым ліку і з вайной, і з удзелам у спаборніцтвах спартсменаў з РФ і РБ.
Паядынак Арыны Сабаленка і Барбары Крэйчыкавай (16) з Чэхіі прызначаны на аўторак.
З мужчынскага турніру ў Індыян-Уэлсе ў 1/16 фіналу выбыў беларус Ілля Івашка.
Daniil gets it done
— BNP Paribas Open (@BNPPARIBASOPEN) March 13, 2023
Medvedev does it in 3 def. Ivashka 2-6, 6-3, 6-1, setting the stage for a matchup with Zverev next. #TennisParadise | @DaniilMedwed pic.twitter.com/ccC8IGfk0X
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.