Украінскі беспілотнік атакаваў нафтабазу ў Бранскай вобласці — гараць рэзервуары

Супрацоўнік расійскага МНС на пажары, ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнік расійскага МНС на пажары, ілюстрацыйнае фота / tj.sputniknews.ru

На нафтабазе ў горадзе Клінцы Бранскай вобласці Расіі гараць рэзервуары  — гэта вынік атакі ўкраінскага беспілотніка, кажа губернатар вобласці Аляксандр Багамаз. Паводле яго версіі, дрон "быў падаўлены сродкамі РЭБ Міністэрства абароны РФ", але "пры знішчэнні паветранай цэлі адбыўся скід боепрыпасу на тэрыторыю Клінцоўскай нафтабазы".

Пацярпелых, паводле папярэдняй інфармацыі, няма. Ёсць пажар. На месцы працуюць 13 пажарна-выратавальных разлікаў.

Нагадаем, у ноч на чацвер іншы ўкраінскі дрон даляцеў да нафтавага тэрмінала пад Санкт-Пецярбургам. Украінскі міністр па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці Аляксандр Камышын учора ў Давосе расказваў, што "мы здольныя зрабіць нешта, што будзе каштаваць ад 350 долараў за штуку, і нешта, што змагло паляцець гэтай ноччу ў Санкт-Пецярбург". Ён таксама пацвердзіў, што беспілотнік праляцеў роўна 1250 кіламетраў і трапіў у цэль. Словы міністра прыводзіць Hromadske. Напярэдадні расійскія Telegram-каналы паведамлялі, што беспілотнік упаў на тэрыторыю Пецярбургскага нафтавага тэрмінала і ўзарваўся там. Быў пажар.

Украинский беспилотник атаковал нефтебазу в Брянской области — горят резервуары
Пажар на нафтабазе ў Клінцах / vk.com/klintsy.region_32

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі