Украінскія вайскоўцы выкарыстоўваюць зброю з Паўночнай Карэі — Financial Times
Украинское военные стреляют из РСЗО “Град” / AP Photo, Евгений Малолетка
Украінскія жаўнеры выкарыстоўваюць паўночнакарэйскія ракеты, якія, з іх слоў, былі захопленыя "сяброўскай" краінай, калі зброя ехала на вайну ва Украіне, паведамляе газета Financial Times.
Міністэрства абароны Украіны выказала здагадку, што зброя была захопленая ў расіян. А ЗША абвінавацілі Паўночную Карэю ў пастаўках зброі Расіі, уключаючы пастаўкі па моры, але не прыводзяць доказаў. Паўночная Карэя і Расія адмаўляюць факт правядзення аперацый са зброяй.
У публікацыі гаворыцца, што паўночнакарэйская зброя была прадэманстраваная ўкраінскімі вайскоўцамі, якія кіруюць РСЗА "Град". Гэта было ў раёне Бахмута, дзе ішлі працяглыя жорсткія баі. Так адзначаецца, што гэта снарады 80-90-х гадоў, якія не вельмі надзейныя.
На гэтым тыдні міністар абароны Расіі Сяргей Шайгу здзейсніў рэдкі візыт у Паўночную Карэю з нагоды 70-й гадавіны заканчэньня Карэйскай вайны. Гэта першы візіт вышэйшай службовай асобы абароннага ведамства Масквы пасля распаду СССР у 1991 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.