Уладальнікаў монаколаў і электрасамакатаў прыраўняюць да пешаходаў
Шэрынгавыя электрасамакаты / Урбаноід
Грамадзян, якія перасоўваюцца на электрасамакатах, гіраскутарах і монаколах, прыраўняюць да пешаходаў.
Пра гэта сказана ў новых правілах ПДР, паведамляе "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на ДАІ МУС.
Дапушчальная хуткасць не можа перавышаць 25 кіламетраў у гадзіну. Такія прылады павінны мець спраўныя тармазы і рулявое кіраванне, фару або ліхтар для перамяшчэння ў цёмны час сутак.
Перасякаць праезную частку на электрасамакатах і монаколах новыя ПДР дазваляюць з хуткасцю пешахода, які ідзе крокам. Акрамя таго, трэба загадзя знізіць хуткасць і выязджаць на праезную частку толькі калі забяспечаная бяспека.
Ездзіць на гіраскутарах і монаколах людзі павінны па веласіпеднай дарожцы, а калі яе няма, то па тратуары, пешаходнай дарожцы альбо абочыне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.