Уладальнікі гран-пры "Славянскага базару" розных гадоў

Уладальнікі гран-пры "Славянскага базару" розных гадоў

Гран-пры сёлетняга конкурсу маладых выканаўцаў "Славянскага базару" атрымаў беларускі выканаўца, выхаванец прадзюсарскага цэнтра "Спамаш" Аляксей Грос. Падчас двух конкурсных дзён артыст выканаў песню Пятра Ялфімава "Я хочу" і знакамітую "It's my life" Bon Jovi і атрымаў вышэйшыя балы ад журы, якое ўзначаліў Валерый Лявонцеў. А "кампанія" маладога спевака запомнілася вышыванкамі, выкарыстаннем беларускай мовы ў сацсетках ды "генеалагічным" падарункам Але Пугачовай.


Прапануем падборку відэа пераможцаў конкурсу на "Славянскім базары" у розныя гады.


Першай уладальніцай галоўнага прыза ў 1993 годзе стала ўкраінская спявачка Таісія Павалій.

У 1995 годзе гран-пры атрымаў югаслаўскі спявак Філіп Жмахер

Пераможца конкурсу 1996-га, украінка Руслана. Тая самая, якая праз некалькі гадоў перамагла на "Еўрабачанні".

У 97-м годзе конкурс выіграла прадстаўніца Югаславіі Святла Слаўкавіч. На відэа можна паглядзець цэлы конкурсны дзень і зрабіць уяўленне пра ўзровень усіх выканаўцаў. Святлана выступае пад трэцім нумарам. Пад першым — беларуска Марына Жолудзева. Цікава, дзе яна цяпер. 

Першым беларускім артыстам, які атрымаў гран-пры "Славянскага базару", стаў Максім Сапацькоў (Макс Лорэнс). Гэта быў 2003 год.

У 2004 годзе ўладальнікам гран-пры стаў Пётр Ялфімаў.

 

У 2005-м гран-пры зноў засталося ў Беларусі, дзякуючы Паліне Смолавай.

У 2008 годзе пераможцам "Славянкі" упершыню стаў прадстаўнік Літвы Данатас Мантвідас.

У 2009 годзе гран-пры дасталася Дзмітру Даніленку з Расіі. У конкурсе ён спяваў песняроўскую "Княжну" на беларускай мове.

2010 год. Гран-пры атрымлівае харват Дамір Кеджа.

У 2012 годзе пераможцай становіцца Алёна Ланская, артыстка прадзюсарскага цэнтра "Спамаш". Неўзабаве Алёна стане заслужанай артысткай і з'ездзіць на "Еўрабачанне". Але зойме там усяго 16 месца ў фінале.

У 2014-м гран-пры "Славянскага базару" паляцела ў Мексіку разам з Радрыга дэ ла Кадэна. Ён скарыў журы выкананнем той самай "Калінкі-малінкі".

Летась галоўны прыз конкурсу атрымаў казах Дымаш Кудайберген.

 

Аляксей Грос — пяты беларус, які перамог на "Славянскі базары". Прадстаўнікі Украіны і Расіі забіралі галоўны прыз тройчы. Палякі, літоўцы, ізраільцяне, казахі і мексіканцы — па адным разе. А вось спевакі з Балканаў станавіліся пераможцамі сем разоў!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі