Улады папярэдзілі жыхароў Баранавіцкага раёна, каб не палохаліся "гучных гукаў"
Заняткі на палігоне на Віцебшчыне / t.me/modmilby
Улады папярэдзілі жыхароў Баранавічаў і Баранавіцкага раёна, каб не палохаліся "гучных гукаў". Яны будуць чутны з 24 студзеня і ўдзень, і ўначы. Іх прычына — у правядзенні "вучэбных інтэнсіўных стрэльбаў" на вайсковым палігоне каля вёскі Дзераўная. Начальнік палігона папярэдзіў мясцовых жыхароў, што за знаходжанне на яго тэрыторыі прадугледжаны штрафы, грамадскія працы ці адміністрацыйны арышт. "Праводзіцца мерапрыемства планавае, падстаў для занепакоенасці няма", — дадаў ён.
Раней падобныя папярэджанні рэгулярна публікавалі ўлады Брэста — практычна ўвесь мінулы год на палігоне ішлі заняткі вайскоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.