Уладзімір Гройсман пагадзіўся стаць прэм’ер-міністрам Украіны
Спікер Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімір Гройсман даў згоду ачоліць урад Украіны. Па словах Гройсмана, яму ўдалося дамовіцца з парламенцкай кааліцыяй аб складзе ўраду. Галасаванне па пытанні аб прызначэнні новага кабміну можа адбыцца заўтра, 14 красавіка, перадае УНІАН.
Раней лідар “Блока Пятра Парашэнкі” ў Радзе Юрый Луцэнка распавёў, што парламентарыі прыйшлі да згоды наконт кандыдатуры прэмер-міністра і чальцоў ураду.
На сённяшнім пасяджэнні Вярхоўнай Рады Уладзімір Гройсман заявіў, што новы фармат ураду дазволіць выйсці з сённяшняга крызісу.
Месца прэм’ер-міністра Украіны вызвалілася пасля таго, як Арсеній Яцэнюк 10 красавіка падаў у адстаўку. Кандыдатура Гройсмана на пасаду кіраўніка кабміну называлася найбольш верагоднай, але ён адмаўляўся яго, калі парламенцкая кааліцыя не ўхваліць прапановаў наконт складу ўраду.