Уладзімір Някляеў падаў дакументы на рэгістрацыю

Лідар кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў падаў у Цэнтравыбаркам дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. Такім чынам, Някляеў стаў першым прадстаўніком апазіцыі, які прыйшоў у Цэнтравыбаркам.
У групе Някляева каля 2600 удзельнікаў. Паводле папярэдніх звестак, 24 верасня ён збіраецца дадаць у спіс яшчэ 150 чалавек.

Лідар кампаніі "Гавары праўду!" паведаміў, што ў ЦВК яго прынялі вельмі прыязна. На яго думку, праблемаў з рэгістрацыяй ініцыятыўнай групы не будзе. Нагадаем, што раней выказвалася меркаванне, быццам Някляева могуць не зарэгістраваць, бо некалькі гадоў таму ён выязджаў на эміграцыю за межы Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі