Уладзімір Пуцін увёў у Расіі абмежаванні на мітынгі

Уладзімір Пуцін увёў у Расіі абмежаванні на мітынгі

Уладзімір Пуцін увёў у Расіі абмежаванні на мітынгі на час правядзення Кубка канфедэрацыі (з 1 чэрвеня да 12 ліпеня 2017-га) і чэмпіянату свету па футболе (з 25 траўня да 25 ліпеня 2018-га). Ён падпісаў указ аб асаблівых мерах бяспекі падчас гэтых спартыўных мерапрыемстваў. У ім адзначаецца, што падчас Кубка канфедэрацыі асаблівы парадак правядзення масавых мерапрыемстваў увядуць у Маскве, Санкт-Пецярбурзе, Краснадарскім краі і Татарстане, як і падчас сусветнага першынства. Дадаткова летам 2018 года да іх далучаць Валгаградскую, Свярдлоўскую, Калінінградскую, Ніжагародскую, Растоўскую, Самарскую вобласці і Мардовію, інфармуе сайт meduza.io.

У азначаны перыяд у згаданых рэгіёнах і гарадах мітынгі, дэманстрацыі, шэсці, не звязаныя са спартыўнымі мерапрыемствамі, можна будзе праводзіць толькі ў тых месцах, якія вызначаць мясцовыя ўлады і ўзгадняць з ФСБ. Як вядома, у Расіі публічныя мерапрыемствы можна праводзіць у любым месцы ад 7-й гадзіны раніцы да 22-й гадзіны вечара.

Падобныя меры бяспекі былі ў Сочы падчас правядзення ў 2014 годзе зімовых Алімпійскіх гульняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі